Смачныя выходныя ў Суле
Кухмістры парку гісторыі Сула падрыхтавалі смачны гастранамічны сюрпрыз для ўсіх наведвальнікаў 27-га і 28-га красавіка.
У цэнтры парку можна будзе паактыўнічаць: паспяваць, патанчыць, прыняць удзел у конкурсах, пасля чаго падсілкавацца смачнымі стравамі. А на пляцоўках у той жа час – цікавыя гістарычныя аповеды для жадаючых іх паслухаць.
Праграма*:
10.00 – адчыняецца брама парку;
14.00 – пачатак святочнай праграмы;
17.00 – канец праграмы.
17.30 – канец экскурсійнага абслугоўвання.
*у праграме магчымы змены.
Кошт квіткоў – 35 рублёў, для падпісчыкаў у сацсетках – 30.
Для тых, хто без аўтамабіля, арганізаваны трансфер у абодва бакі. Падрабязную інфармацыю на гэты конт можна паглядзець у інстаграме парку.
Ня ведаеце, як бавіць свой вольны час? Глядзіце нашую афішу!