Ноч музеяў. Пакутнае сярэднявечча
У Дукорскім маёнтку (там, дзе знаходзіцца вядомы перакулены дом) 18-га траўня пройдзе “Ноч музеяў”*.
Арганізатары анансавалі вечар-рэканструкцыю “Пакутнае Сярэднявечча”, праз якую наведвальнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з побытам і ваярскай культурай сярэдніх вякоў.
Запланаваная праграма:
– сярэднявечная музыка і казкі ля вогнішча;
– старажытныя актыўныя гульні;
– гарбата і сярэднявечныя пачастункі;
– двубоі з мячом і шчытом (з удзелам гасцей);
– лазня па-чорнаму з духмянымі зёлкамі;
– аповеды пра ўладкаванне тагачаснага гарадзішча, зброю ды даспехі.
У праграме магчымы змены.
Праца музейнага комплексу: з 10.00 да 22.00.
“Ноч музеяў”: з 18.00 да 22.00.
Кошт квіткоў: дарослыя – 20 BYN; дзеці 7-18 гадоў – 10 BYN; дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ – бясплатна.
*”Ноч музеяў” – міжнародная акцыя, прысвечаная да Міжнароднага дня музеяў, падчас якой можна наведваць экспазіцыі нават ноччу. Асноўная мэта акцыі: паказаць рэсурс, магчымасці ды патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць моладзь да іх наведвання.