“Грамадзянін Месяца”. Монаспектакль
Шчыры дыялог з гледачом тэт-а-тэт аб тым, што адзінота можа быць не праклёнам, а дарам. Аб тым, як важна шанаваць той момант, у якім ты ёсць. Аб тым, што людзі бываюць і дрэннымі, і добрымі, а часам і такімі, і такімі адначасова. Але ты не можаш змяніць усіх. Ты можаш змяніць сябе.
У Музеі Якуба Коласа 18 чэрвеня наведвальнікаў чакае монаспектакль Аляксея Кулакова “Грамадзянін Месяца”. Галоўную ролю ў ім адыгрывае адзінота. Там палёт у космас – абсалютная рэальнасць, а існаванне ў свеце людзей – выдумка. Дзе шчырасць – галоўная зброя, а адчуванне жыцця кожнай клеткай – найвышэйшая мэта.
Месца: вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.
Пачатак – 19.00.
Кошт – 20 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы.
Кантактны тэлефон музея: +37517 270-17-02.
Больш цікавых мерапрыемстваў у нашай афішы.