Ноч. Купалле. Абрады

Ня ведаеце, як правесці цёплы пятнічны вечар? Хочаце наблізіцца да культуры продкаў і даведацца, як яны святкавалі Купалле?

Тады вам у парк гісторыі Сула!

З 20.00 да 00.00 у парку пройдзе эксклюзіўная купальская праграма падчас якой вы: пазнаёміцеся з купальскімі традыцыямі, наведаеце пляцоўкі варажбы, паўдзельнічаеце ў майстар-класах па купальскіх танцах і спевах, пляценню вянкоў і абрадавых гульнях. Не абыдзецца й без традыцыйнага карагоду, запальвання вогнішча і скокаў праз яго. На пляцоўцы Славянскіх культаў пачастуецеся смачнай гарбатай, а потым паплаваеце па вячэрняй Суле на дракары.

Начная праграма адбудзецца 21-га чэрвеня.

А калі ў вас няма магчымасці адсвяткаваць Купалле пад зорным небам і поўней, можна адправіцца ў Сулу 23-га, 29-га ці 30-га чэрвеня на праграму “Знаёмства з купальскімі традыцыямі”. Імпрэзы будуць доўжыцца з 14.00 да 17.00.

Купальская праграма ўваходзіць у кошт уваходных квіткоў: 35 рублёў – дарослыя, 30 рублёў – сябры-падпісчыкі, 15 рублёў – дзеці ад 7 да 17, да 7 – бясплатна.