А зоры тут ціхія

2024-04-08 : 19:00

Без мінулага — няма будучыні!Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшынёй Васковым у спектаклі рэжысёра Д.Акімава «А зоры тут ціхія» па аднайменнай аповесці Барыса Васільева.Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне.Спектакль-разважаннне.Спектакль-рэквіем.Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!
Рэжысёр – Дзмітрый Акімаў (Расійская Федэрацыя)

Адрес: ул. Энгельса, 7
Место: Театр им. Я. Купалы