Альпійская балада

2024-04-18 : 19:00

Аўтар: Васіль БыкаўЖанр: ваенная аповесцьРэжысёр: Святлана НавуменкаІнсцэніроўка і музычнае афармленне: Святлана НавуменкаМастак: Юрый СаламонаўХарэограф: Максім ДубоўскіВідэакантэнт: Алена ХмялеўскаяПрацягласць: 1 г. 30 хв. без антрактуПрэм’ера: 6 мая 2022 года
Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць?
Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае – выжыць, каб быць шчаслівымі.
Спектакль «Альпійская балада» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.
У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.
Ролі выконваюць:
Іван – Аляксандр Ніканенка
Джулія – Юлія Лазоўская
Гефтлінг – Сяргей Шымко, Уладзіслаў Віленчыц
Голас з будучыні – Ігар Сідорчык

Адрес: ул. Кропоткина, 44
Место: РТБД
Цена: от 27.50 руб.