Наш космас

2024-04-23 : 19:00

Ад Зямлі да Луны і назад – шлях мастака да стварэння шэдэўра! Часта мы не здагадваемся, што крыецца за працэсам стварэння карцін. Спектакль “Наш космас”- пластычная гісторыя, якая дапаможа зазірнуць за рамкі застылага сюжэту, у якім мастак змагаецца з супрацьстаяннем сямейнага шчасця і самарэалізацыі: пошук новага сюжэту або першае каханне, здабыццё майстэрства або рамантычны пацалунак, прафесійная перамога ці адзінота. Ён кожны раз стаіць перад цяжкім выбарам. Дасягае поспеху ў мастацтве, але якім коштам? Пры дапамозе рухаў, жэстаў, танца, у спалучэнні з беларускімі народнымі песнямі раскрываецца драматычная гісторыя пачуццяў, супрацьборства і неспатольнай смагі тварыць! У спектаклі «Наш космас» глядачам прапануецца задумацца аб кошце, які мы плацім за поспех…

Адрес: ул. Энгельса, 7
Место: Театр им. Я. Купалы