Рамэа і Джульета

2024-04-22 : 19:00

Каханне…
Што можа быць мацнейшым за гэтае пачуццё? Якія перашкоды і выпрабаванні здольны пераадолець чалавек, які спазнаў яго?Больш за чатыры стагоддзі адзін з самых драматычных твораў У. Шэкспіра «Рамэа і Джульета» спрабуе адказаць на гэтыя пытанні.Рэжысёр Д.Філіповіч прадставіць нашым гледачам сваю сучасную трактоўку бессмяротнага твора, дзе сутыкаюцца не толькі два варагуючыя кланы – Мантэкі і Капулеці, – але і два сямейныя бізнэсы!
Класічны тэкст сугучны нашаму часу, у якім, на жаль, грошы кіруюць баль, але чыстае шчырае каханне, пераадольваючы ўсё на сваім шляху, атрымае перамогу!Гісторыя пра маладых закаханых Рамэа і Джульету, расказаная сучаснай мовай, уразіць Вас непрадказальнасцю і нечаканым рашэннем.Пагрузіўшыся ў вядомы сюжэт Шэкспіра, Вы зможаце зноў ацаніць гісторыю вялікага кахання. Кахання Рамэа і Джульеты.

Адрес: ул. Энгельса, 7
Место: Театр им. Я. Купалы