Спектакль «Кентервильское привидение»
Фантастычная гісторыя па аднайменнай казцы
Оскар Уайлд
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава
Балетмайстар: Дзіна Юрчанка
Музычнае афармленне: Андрэй Каралевіч
Сям’я прагрэсіўных амерыканцаў купляе сярэднявечны англійскі замак Кентэрвіль, у якім вось ужо трыста гадоў жыве адзін неспакойны прывід і наганяе жах на ўсіх яго насельнікаў. Сэр Сайман Кентэрвіль – грозны і небяспечны! Вось толькі новыя гаспадары не толькі не баяцца прывідаў, але нават ладзяць на Саймана сапраўднае паляванне. Няшчаснаму духу нічога не застаецца, як вечна хавацца ў цёмных падвалах замка і аплакваць свой горкі лёс. Калі толькі… Знойдзецца чыстая нявінная душа, поўная любові і спагады, якая пашкадуе нашага прывіда і дапаможа яму знайсці вечны супакой.
Рамантычную гісторыю, прыдуманую Оскарам Уайлдам больш за сто гадоў таму, мы ператварылі ў захапляльны містычны спектакль, поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесціся ў атмасферу англійскага замка і разгадаць усе яго таямніцы будзе цікава і дзецям, і іх бацькам.
Прэм’ера – 1 чэрвеня 2022 года