Спектакль «Вось я і прыйшла!»

2024-05-06 : 19:00

Рэжысёр: Аляксандр Бародка
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Кампазітар: Аляксандр Гембіцкі
Пераклад: Марыя Пушкіна
Спектакль «Вось я і прыйшла!» – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.
Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..
Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: «Спектакль «Вось я і прыйшла!» – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…»
У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса «Старая», а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка «Выпадкі», вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.
Ролі выконваюць:
Хармс – Максім Брагінец, Дзяніс Аўхарэнка
Сакердон – Максім Карасцялёў , Сяргей Шымко
Старая 1 – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Старая 2 – Надзея Цвяткова
Старая 3 – Наталля Халадовіч, Юлія Гружэўская
Старая 4 – Вераніка Буслаева
Дамачка з булачнай – Юлія Лазоўская

Адрес: ул. Кропоткина, 44
Место: РТБД
Цена: от 28 руб.