Таямнiца чароўнага календара
Жанр: Музычная казка ў 2 дзеях без антрактуАўтар: М.Варфаламееў (па п’есе “Парсючок Кнок”)Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана НавуменкаМастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый СаламонаўХарэограф: Максім ДубоўскіТэксты песень: Максім ДубоўскіВідэакантэнт: Кацярына ЧэкатоўскаяМастак па святле: Іван ГусеўПераклад: Святлана Навуменка
Працягласць: 1 г. 25 хв. без антрактуПрэм’ера: 7 верасня 2020 г.
Таямніца чароўнага календара – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам.
Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб’яўлена паляванне. Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсегатовыя да Цуду? А што калі аб’яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?
У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.
Ролі выконваюць:
Парсючок Кнок – Сяргей Шымко
Мальвіна – Вераніка Буслаева
Кот Васіль – Аляксандр Ніканенка
Сабака Ануфрый – Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Ноздрын
Хлам – Максім Паніматчанка, Уладзіслаў Віленчыц