Тэсты для дарослых

2024-05-11 : 19:00

Аўтар – Міра Гаўран
Жанр – камедыя Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Пераклад і музычнае афармленне – Святлана Навуменка Сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў Харэограф – Дзіяна Юрчанка
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Прэм’ера – 13 кастрычніка 2022 г.  
Новая пастаноўка Святланы Навуменка «Тэсты для дарослых» паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана «Не да смеху» прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.
Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
«Тэсты для дарослых» – тэрыторыя, дзе і акцёры і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз.
Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце «Тэсты для дарослых» у РТБД!
Ролі выконваюць:
Барыс – Андрэй Дабравольскі
Міа – Ганна Анісенка
Ніна – Наталля Халадовіч

Адрес: ул. Кропоткина, 44
Место: РТБД
Цена: от 30 руб.