Notice: Function _load_textdomain_just_in_time was called incorrectly. Translation loading for the wp-yandex-metrika domain was triggered too early. This is usually an indicator for some code in the plugin or theme running too early. Translations should be loaded at the init action or later. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 6.7.0.) in /home/by375org/public_html/wp-includes/functions.php on line 6114

Notice: Function _load_textdomain_just_in_time was called incorrectly. Translation loading for the updraftplus domain was triggered too early. This is usually an indicator for some code in the plugin or theme running too early. Translations should be loaded at the init action or later. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 6.7.0.) in /home/by375org/public_html/wp-includes/functions.php on line 6114

Notice: Function _load_textdomain_just_in_time was called incorrectly. Translation loading for the wordpress-seo domain was triggered too early. This is usually an indicator for some code in the plugin or theme running too early. Translations should be loaded at the init action or later. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 6.7.0.) in /home/by375org/public_html/wp-includes/functions.php on line 6114
375 | Выстава «Я беларус» - 375

Выстава «Я беларус»

2024-04-12 : 10:00

З 1 сакавіка 2024 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей беларускага народнага мастацтва» адкрыецца выстава работ вядомага народнага майстра, разьбяра па дрэве, мастака-жывапісца, графіка Пупко Апалінарыя Фларыянавіча (1893-1984) «Я беларус».
Творчасць Апалінарыя Фларыянавіча з’яўляецца своеасаблівым сувязным звяном паміж традыцыямі старых майстроў і сучаснай народнай драўлянай скульптурай.
Майстар нарадзіўся 12 лістапада 1893 года ў мястэчку Івянец, здаўна праслаўленым сваімі майстрамі: ганчарамі, ткачыхамі, чырванадрэўшчыкамі.
У пачатковы перыяд творчасці Апалінарыя Фларыянавіча яго скульптуры ўпрыгожвалі капліцы і крыжы, інтэр’еры храмаў і былі працягам векавых традыцый «разной справы», беларускай школы разьбы, «сялянскага барока».
Сведка жыцця народа ў дарэвалюцыйны час, далейшых змен, майстар стварае яркія вобразы, звяртаецца да народнай і свецкай тэматыкі, міфалагічных, антычных сюжэтаў. Карыятыды, рымскія воіны — майстар трансфармуе класічныя вобразы праз прызму стылістыкі народнага мастацтва.
У пасляваенны час усеагульнае прызнанне атрымалі скульптуры майстра на фальклорныя і літаратурныя сюжэты, жанравыя, лірычныя і гумарыстычныя работы.
Скульптуры Пупко адрозніваюцца ад творчасці іншых разьбяроў сваёй індывідуальнай манерай мастацкага выказвання. Яго працы — гэта жыццёвы шлях, светапогляд, востры і дапытлівы розум, добрае веданне жыцця і гісторыі народа.
Апалінарый Фларыянавіч пражыў 91 год. Ім былі створаныя сотні скульптур, карцін і малюнкаў. Ён выхаваў 3-х дачок і ператварыў свой дом, упрыгожаны па фасадзе фігурамі старажытных атлантаў, у сапраўды народны музей.
Творы народнага разьбяра сёння знаходзяцца не толькі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, яны займаюць ганаровае месца ў Расійскім этнаграфічным музеі ў Санкт-Пецярбургу, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей беларускага народнага мастацтва» ў Раўбічах, Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.
На выставе будуць прадстаўлены разьбяныя драўляныя скульптуры, створаныя ў другой палове ХХ стагоддзя, з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея (г. Маладзечна) і фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Адрес: Минский р-н Острошицкий Городок
Место: Музей белорусского искусства